«Традыцыя выканання народнага танца «Кадрыля» на Гродзеншчыне» у 2026 годзе атрымала статус гісторыка-культурнай каштоўнасці.
Адна з яе чатырох форм – «Грабаўская кадрыля» Зэльвенскага раёна – сёння паспяхова захоўваецца і папулярызуецца сярод насельніцтва, аб’ядноўваючы пакаленні, напаўняючы свет радасцю і прыгажосцю.
29 кастрычніка 2026 года ў Цэнтры культуры пачала працу школа вучобы па вывучэнню самабытнай кадрылі Зэльвеншчыны.
Прапануем кожнаму натхніцца і далучыцца да традыцыі.

