У філіяле “Дзярэчынскі сельскі клуб” прайшло адкрытае пасяджэнне клуба “Спадчына”.

На пасяджэнне быў запрошаны жыхар аграгарадка Дзярэчын, майстар разьбы па дрэве Валерый Казіміравіч Фіцінскі. Прысутным была прапанавана невялікая выстава майстра, праведзены майстар-клас па разьбе па дрэве. Валерый Казіміравіч расказаў пра свой занятак, пра спецыфіку мастацкай разьбы па дрэве, пра падбор і падрыхтоўку інструментаў, адказаў на шматлікія пытанні прысутных. Усе былі задаволены творчай сустрэчай з майстрам і пажадалі яму творчых поспехаў у працы.

Leave a Reply

Ваш адрас электроннай пошты не будзе апублікаваны. Неабходныя палі пазначаны як *