🌟ВЯРТАННЕ ДА ВЫТОКАЎ 🌟
У аг. Міжэрычы адбыўся калектыўны дзень адпачынку, прысвечаны светламу святу Вялікадня!
Работнікі клуба павіншавалі ўсіх са святам, пажадалі дабра, моцнага здароўя сем’ям і дабрабыту кожнаму дому.
А каб святочны настрой быў яшчэ больш яркім, пагулялі ў традыцыйныя велікодныя гульні: захапляючыя «Біткі» і вясёлае «Катанне яек»!




