У філіяле “Міжэрыцкі сельскі клуб” прайшла пазнавальная гадзіна “Родная мова — мова бацькоў”.
Мерапрыемства было прысвечана самаму дарагому для кожнага народа — яго мове. Мова звязвае нас з мінулым, дапамагае пазнаваць свет і захоўваць традыцыі. Напрыканцы вучні атрымалі папяровыя лісточкі, на якіх напісалі свае любімыя беларускія словы і прымацавалі іх да “Дрэва роднай мовы”.
Такім чынам, кожны з іх пакінуў свой уласны ўнёсак у захаванне беларускай культуры і мовы!




