🌟Запрашаем у свет прыгажосці і натхнення! 🌟
У аддзеле раместваў і традыцыйнай культуры Зэльвенскага раённага Цэнтра культуры і народнай творчасці ў аг. Дзярэчын адкрылася справаздачная выстава “Захапленне душы і майстэрства”.
На выставе прадстаўлены вырабы майстроў аддзела, а таксама іх вучняў — удзельнікаў гурткоў керамікі і саломапляцення. Гліняныя фігуркі і залацістыя вырабы з саломкі ўсім прыйдуцца да спадобы.
Прыходзьце насалодзіцца гэтай чароўнай атмасферай і падтрымаць нашых таленавітых землякоў!



