💫ЯДНАЕМСЯ РАМЕСТВАМІ

Майстры народных мастацкіх рамёстваў аддзела рамёстваў і традыцыйнай культуры Зэльвенскага раённага Цэнтра культуры і народнай творчасці прымаюць удзел у абласным фестывалі рэгіянальнага фальклору “ПАНЯМОННЯ ЖЫВАТВОРНЫЯ КРЫНІЦЫ” у г. Ліда.

🌟Падчас правядзення абласнога фестывалю рэгіянальнага фальклору “ПАНЯМОННЯ ЖЫВАТВОРНЫЯ КРЫНІЦЫ” у г. Ліда, адбылося ўзнагароджанне ўдзельнікаў абласной выставы-конкурсу дэкаратыўна-прыкладнога мастацтва “ГАРАДЗЕНСКІ СУВЕНІР”, на якім быў узнагароджаны майстар народных мастацкіх рамёстваў аддзела рамёстваў і традыцыйнай культуры Зэльвенскага раённага Цэнтра культуры і народнай творчасці Аляксандр Ішчанка – дыпломам 🥈 ступені ў намінацыі “Лепшы сувенір ў тэхніцы народнага разьбярства” скульптурная пластыка”.
Віншуем Аляксандра і жадаем яму яшчэ больш новых перамог, натхнення і творчых здзяйсненняў! 🥳👏🌟

Leave a Reply

Ваш адрас электроннай пошты не будзе апублікаваны. Неабходныя палі пазначаны як *