У аграгарадку Галынка Зэльвенскага раёна прайшло брэндавае мерапрыемства “Сустрэчы ля млына”. Для гасцей свята была падрыхтавана насычаная праграма: святочнае адкрыце свята, конкурс “Спрытныя млынары”, дзе ўдзельнікам трэба было прайсці шэраг перашкод, каб атрымаць тытул пераможцы. На выстаўцы – дэгустацыі выпечкi журы было нялегка вызначыць пераможцу. Для ўсіх гасцей на працягу свята – майстар-клас па саломапляценні ад Амельянчык Ліліі Мікалаеўны. Не забылыся і пра маленькіх гледачоў. Гульневая праграма і атракцыены. Вялікай адзнакай была падзяка жыхароў і гасцей свята.









