









У СВК “Сынкавічы” і КСУП “Галынка” прайшлі “Зажынкі” – адна з самых яркіх і важных падзей у сельскагаспадарчым календары.
Гэты старадаўні абрад, які азначае пачатак жніва, праходзіць з асаблівым размахам і сімвалізмам.
Арганізавалі яго сумесна з удзельнікамі ўзорнага фальклорнага калектыву “Кашалёўская скарбонка” філіяла “Каралінскі сельскі клуб”, народнага ансамбля народнай песні “Звончыкі ” філіяла “Дзярэчынскі сельскі клуб” і работнікамі філіяла “Елкаўскі сельскі клуб”.