









БРЭНДЫ ГРОДЗЕНШЧЫНЫ
У аграгарадку Каралін адбылося брэндавае мерапрыемства “Перазвон талентаў”.
Праграма была вельмі насычана:
✨прэзентацыя мерапрыемства “Гісторыя свята”;
✨святочнае шэсце з удзельнікамі свята;
✨раённы агляд-конкурс абрадаў “Фарбы спадчыны маёй”;
✨прэзентацыя касцюмаў “Традыцыйны строй Зэльвеншчыны.
На працягу свята працавалі выстаўкі:
✨майстроў народных рамёстваў Зэльвенскага раёна;
✨дэгустацыя традыцыйных страў і напояў;
✨радавала ўсіх выстава-конкурс “Матчына хустка”.
Вяселы настрой ўсім прысутным дарылі народны ансамбль народнай песні “Звончыкі” і народный ансамбль народной песні і музыкі “Весялуха”.