“Жыву і дыхаю, мой край, табою…”-свята вёски Казловичы

“Жыву і дыхаю, мой край, табою…” – пад такой назвай прайшло свята вёскі Казловічы, арганізаванае работнікамі ўстановы культуры аграгарадка Елка. У свяце прынялі актыўны ўдзел Міхаіл Макей – ганаровы грамадзянін Зэльвы, святар Сынкавіцкай царквы Сергій Шумец, удзельнікі калектываў аматарскай творчасці клубнай установы. Падчас свята адзначыўся шэраг значных момантаў: правядзенне абрада “Завіванне бярозкі”, ушанаванне самых малых жыхароў, старажылаў вёскі, сямейных пар. І гледачы, і артысты атрымалі сапраўднае задавальненне ад арганізаванага мерапрыемства

Leave a Reply

Ваш адрас электроннай пошты не будзе апублікаваны. Неабходныя палі пазначаны як *