Каляды ў Зэльве

7 студзеня, у г.п. Зэльва на пляцоўцы каля кіназалы “Феерыя” адбылося тэатралізаванае дзейства “Калядныя пацехі”. У імправізаваны дом Гаспадара і Гаспадыні зазірнулі госці-калядоўшчыкі і парадавалі іх і ўсіх гледачоў сваімі песнямі, танцамі, пажаданнямі, прадказаннямі і варожбамі. Не абышлося, вядома ж, без традыцыйна любімых персанажаў: Механошы, Звяздара, Казы, Мядзведзя, цыган. Зэльвенцы і госці пасёлка з задавальненнем удзельнічалі ў прапанаваных забавах, танчылi побытавыя танцы, актыўна падпявалі артыстам.

Leave a Reply

Ваш адрас электроннай пошты не будзе апублікаваны. Неабходныя палі пазначаны як *