🏘У аграгарадку Цяглевічы Зэльвенскага раёна адбылося брэндавае мерапрыемства «Цяглевіцкі падворак».
🌼Праграма свята была насычанай. Пачалося свята з святочнага шэсця і агляда на лепшы двор.
🌸Прадоўжылася — прэзентацыяй-конкурсам «Цяглевіцкі падворак», дзе кожны ўдзельнік пазнаёміў ўсіх прысутных са сваёй сям’ёй і падворкам. Прэзентацыі суправаджаліся песнямі, заданнямі.🪗
🤩Вясёлы настрой цераз прыгожыя і вясёлыя песні дарылі ўсім прысутным удзельнікі народнай эстраднай студыі «Рэтра» і творчыя калектывы Зэльвенскага раёна.
🌼Не засталіся без увагі і маленькія гледачы, для іх была арганізавана гульнёвая праграма.
🤩Свята завяршылася ўрачыстым узнагароджваннем удзельнікаў конкурсу.









