9954

Конкурс на самы самабытны рэцэпт стравы нацыянальнай кухні аб’яўлены на Зэльвеншчыне

Аб’яўляецца адкрыты конкурс на самы самабытны рэцэпт стравы нацыянальнай кухні Зэльвенскага рэгіёну «Гатуем сваё». Арганізатарамі конкурсу з’яўляюцца Беларускае грамадскае аб’яднанне «Адпачынак у вёсцы», фермерская гаспадарка «Верас», аддзелы адукацыі, спорту і турызму, ідэалагічнай работы, культуры і па справах моладзі райвыканкама.

Конкурс праводзіцца ў рамках праекта «Турыстычная дэстынацыя «Зэльвенскі дыяруш»: узмацненне партнёрства, раз-віццё крэатыўных ініцыятыў і адраджэнне спадчыны» і накіраваны на папулярызацыю нематэрыяльнай культурнай спадчыны Зэльвенскага рэгіёну – азнаямленне з нацыянальнай кухняй пачатку XX стагоддзя; стварэнне кулінарнай карты і раскрыццё творчага патэнцыялу жыхароў рэгіёну.

Прыняць удзел у конкурсе могуць усе жадаючыя.

На конкурс прымаюцца рэцэпты страў нацыянальнай кухні Зэльвенскага рэгіёну пачатку XX  стагоддзя. Для ўдзелу ў конкурсе неабходна падаць: аўтарскае фота гатовай стравы (здымкі павінны быць якасцю не менш за 1000 пікселяў і 300 кропак dpi), дакладны рэцэпт і тэхналогію прыгатавання. Рэцэпт, прадстаўлены на конкурс, павінен быць дакладным і самабытным. Кароткая анатацыя павінна змяшчаць указанне месца (населены пункт Зэльвенскага раёна), дзе рыхтавалася дадзеная страва. Трэба абавязкова ўдакладніць, адкуль узяты  рэцэпт.

Абарона рэцэпту стравы праводзіцца з абавязковай дэгустацыяй. У выпадку парушэння патрабаванняў да конкурснага рэцэпту арганізатары маюць права адмовіць у яго прыёме.

Конкурс праводзіцца з 11 ліс-тапада  2017 г. па 31студзеня 2018 г. у чатыры этапы. Першы – з 11.11. 2017 г. па 01.12. 2017 г. (прыём рэцэптаў ад удзельнікаў конкурсу); другі – з 01.12.2017 г. па 03.12. 2017 г. (работа журы); трэці – з 09.12.2017 г. (дэгустацыя адабраных падчас другога этапу страў); чацвёрты – з10.12.2017 г. па 31.01. 2018 г. (запрашэнне пераможцаў і прызёраў на цырымонію ўзнагароджвання (дата, месца і час правядзення будуць указаны пазней).

Рэцэпты прымаюцца па адрасе: г.п.Зэльва, вул. 17 Верасня, 29, каб.67 (аддзел адукацыі, спорту і турызму) або па электроннай пошце haspadaryk@bk.ru.

Інфармацыя аб выніках конкурсу і цырымоніі ўрачыстага ўзнагароджвання будзе апублікавана на сайтах БГА «Адпачынак у вёсцы» www.ruralbelarus.by і аддзела адукацыі, спорту і турызму http://roozelva.grodno.by/.

Рэцэпты пераможцаў будуць выкарыстаны на плакатах, постэрах і іншай інфармацыйнай прадукцыі ў рамках ініцыятывы з указаннем аўтарства. Рэцэпты, дасланыя на конкурс, не вяртаюцца. Падача работ на конкурс азначае згоду з яго ўмовамі.

100 просм.

Ответить

Ваш e-mail не будет опубликован. Обязательные поля помечены *