Фестиваль березового сока

БЯРОЗАВЫ ФЭСТ ПРАЙШОЎ У ЗЭЛЬВЕ

 Пасмакаваць першага вясновага прыроднага напітку,  а таксама купіць, каб у дамашніх умовах загатаваць сок на зіму. Купіць сакавітыя яблыкі, саджанцы… –  усё гэта можна  было зрабіць 25 марта  падчас вясновага кірмашу «Бярозавы фэст», які адбыўся у г.п.Зэльва.
Двухтонную бочку з бярозавікам работнікі лясніцтва размясцілі адразу каля ўваходу  на кірмаш. Гэта было зручна для тых, хто вырашыў купіць бідон соку.
Саджанцы пладовых дрэў і кустоў, яблыкі чатырох сартоў прапаноўваў  садавод-аматар Міхаіл Жыдок і прадстаўнікі ФГ “Смородиновое”.
Выстава-продаж, арганізаваная кіраўнікамі гурткоў “Рукодельница”, “Сударушка” цэнтра сацыяльнага абслугоўвання насельніцтва, сабрала шмат малечы. Не толькі набыць сувенірную прадукцыю, але і пайграць у бяспройгрышную латэрэю запрашалі работнікі і наведвальнікі аддзялення дзённага знаходжання для інвалідаў. Не абыходзіў народ бокам цікавыя работы ў тэхніках квілінг, дэкупаж, разьбы па дрэве гурткоў цэнтра творчасці дзяцей і моладзі, сярэдняй школы №3.
На пляцоўцы каля раённага цэнтра культуры і народнай творчасці было шумна і весела. Для дзетвары працавалі гульнёвыя пляцоўкі, арганізаваныя народным тэатрам студыі гульні “Пагуляначкі” і фізкультурна-аздараўленчым спартыўным цэнтрам. Шмат эмоцый у назіральнікаў выклікалі трэніроўкі каманды па турысцка-прыкладным мнагабор’і цэнтра турызму і краязнаўства.
Настрой гасцям кірмашу, як заўсёды, узнімалі самадзейныя артысты мясцовых устаноў культуры: народны ансамбль песні и музыкі «Весялуха», ансамбль народной песні «Званочкі», эстрадная студыя «Рэтра».
IMG1IMG2

385 просм.

Ответить

Ваш e-mail не будет опубликован. Обязательные поля помечены *